Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Восеньскае свята "Ідзе Багач залаты"

Дата: 21 ноября 2022 в 08:52, Обновлено 21 ноября 2022 в 11:11
73 просмотра

З любові да роднага дома, да песні, да маці, з вывучэння гісторі народа, яго традыцый пачынаецца любоў да сваёй Радзімы. Каб зразумець душу беларусаў, неабходна ведаць свае карані, своё мінулае. Адным з найбольш эфектыўных сродкаў у гэтым плане з'яўляецца правядзенне народных абрадаў і святаў.
У старшай групе №9 прайшло восеньскае свята "Ідзе Багач залаты".
Багач- гэта восеньскае свята ўраджая, звязанае з сімваламі Зямлі і Маці- Прыроды, пагэтаму ў другой палове восені, калі палі и сады пусцеюць, можна крыху адпачыць і аддзячыць прыродзе за атрыманы ўраджай.
Дзеці на свяце расказалі, як праходзіла свята Багач у беларускіх вёсах. восень, якая завітала на свята, прынесла Багач (міска з зернем і пылаючай свечкай). Дзеці аддзячылі яе песняй і танцамі. Восень, у сваю чаргу, падрыхтавала для дзяцей гульні "Дапаможам Вожыку" і "Збяром ураджай".
Гэтае свята нікога не пакінула абыякавым і падаравала масу пазітыўных эмоцый удзельнікам. Народнае свята жыве, пакуль пра яго помняць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.