Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзяржаўныя святы Беларусі

Дата: 17 сентября 2019 в 13:17

 https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad1mosty/library/Рисунок4_kM8OQJr.png

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне

Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. 

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка.  Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 

<blockquote>

</blockquote>

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з'яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. 

<blockquote>

</blockquote>

Дзень Перамогі

http://f3.mylove.ru/BL85N1lsQy.jpg 

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной - загінуў кожны трэці беларус. 

 Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў - галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне. 

 Дзень Незалежнасці

http://airport.by/sites/default/files/u6/3-%D0%B8%D1%8E%D0%BB%D1%8F-11111_0.jpg

 У Беларусі Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята. Ён адзначаецца  3 лiпеня - у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

 Галоўнае мерапрыемства свята - урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

<blockquote>

</blockquote>

Святы і памятныя дні ў Беларусі.

1 студзеня - Новы год. 

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае). 

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын. 

8 Сакавіка - Дзень жанчын.  Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з'яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын. 

1 Мая - Свята працы. Дзень працы. - адзін з папулярных святаў у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі.  

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

25 снежня – Нараджэннее Хрыстова (каталіцкае). Памятныя дні У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым. 

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) - 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей. 

26 красавіка - Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 

<blockquote>

</blockquote>

Народныя святы.

http://slavyanskaya-kultura.ru/images/photos/cf580e57566157e9c5d032f057c6240b.jpg

 Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адзін з якіх - Купалле. Ён адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята - рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

<blockquote>

</blockquote>

 Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі

 1 студзеня - Новы год

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

8 Сакавіка - Дзень жанчын

9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца

1 Мая - Свята працы

9 Мая - Дзень Перамогі

3 Ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.