Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі пазнавальна-практычнай дзейнасці

Дата: 13 мая 2022 в 18:38, Обновлено 13 мая 2022 в 18:53
99 просмотров

      Май – гэта  час, калі адбываецца пасадка агародаў на вуліцы. А вось выхаванцам старэйшай узроставай группы  не прыйшлося чакаць месяца мая, каб пасеяць насенне ранніх агуркоў пад назвай “Беларускі карнішон”,  памідораў “Ляна”, перца “Адмірал”, салаты “Забава”. Яны гэта зрабілі  яшчэ на пачатку красавіка. З вялікім захапленнем адбывалася  падрыхтоўка выбару  месца агарода, але не на вуліцы, а ў памяшканні. Самым надзейным на ўраджай ім здалося месца на падаконніку, дзе і  размясцілі гаршчкі з пасевамі. Разам са сваім выхавацелей дашкольнай установы Наталляй Іванаўнай на занятках і ў вольны час яны даведаліся пра ўмовы пасеву, паліву і догляду за раслінамі. З першага дня пасля пасеву яны назіралі за  ростам гародніны, робячы замалёўкі ў сваіх дзённіках назірання.Такі від дзейнасці садзейнічаў развіццю ў дзяцей назіральнасці, клапатлівасці, прывучаў іх уважліва ўглядацца ў навакольнае прыроду, ўсталёўваць паслядоўнасць і сувязь з'яў, іх прычыны. Назіраючы  за раслінамі, дзеці заўважалі, якія  з іх растуць хутчэй, параўноўвалі форму і колер лісця, разглядалі  іх праз лупу, вызначалі ўмовы, неабходныя для росту і развіцця раслін. Колькі было радасці ў дзіцячых вочках, калі нарэшце яны ўбачылі першы агурок, лісты салаты. І вось цяпер выхаванцы,ужо пакаштаваўшы першы сбор ураджаю, у бліжэйшы сонечны майскі дзень выйдуць на агарод, які ёсць на тэрыторыя яслей-сада, і з задавальненнем дапамогуць пасеяць насенне расліны плады якіх яны змогуць атрымаць крыху пазней.  Агарод на акне стаў добрым памочнікам у выхаванні ў дзяцей экалагічнай культуры, пашырыў іх уяўленні аб раслінах як жывых арганізмах, аб умовах, неабходных для росту і развіцця.

                          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.