Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаваўча-патрыятычнае мерапрыства "Ліст пра Беларусь"

Дата: 31 октября 2022 в 09:37, Обновлено 31 октября 2022 в 09:55
101 просмотр

Большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства. Гэтыя ўражанні застаюцца з ім на ўсё жыццё. Менавіта дашкольны ўзрост прадстаўляе спрыяльныя перспектывы фарміравання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.
Для вырашэння гэтай задачы ў старшай групе №9 прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст пра Беларусь", у якім выхаванцы распавядалі пра сваю цудоўную краіну. На свята былі запрошаны старшы памочнік пракурора Ілюковіч К.З. і галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Загорская Ж.П.
Па сцэнарыю мерапрыемства дзеці адправіліся ў падарожжа з дапамогай інтэрактыўнай дошкі. На першым прыпынку "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" яны рассказалі аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным сцягу Рспублікі Беларусь, як галоўных сімвалах краіны, якія падкрэсліваюць яе ўнікальнасць, яе культуру, асаблівасці побыту, а таксама выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
На другім прыпынку "Прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" у вершаванай форме з дапамогай інтэрактыўнай дошкі распавядалі пра васілёк, пра лён, пра бусла, пра зубра.
Наступны прыпынак быў прысвечаны багаццю беларускга народа: хлебу, багатай культурнай спадчыне (цікавым казкам, мілагучным песням, яркім танцам) і роднай мове.
На нашай неабсяжнай планеце Зямля ёсць маленькі куток, мілы сэрцу кожнага беларуса. Гэта наша родная краіна - Рэспубліка Беларусь, аб якой мы павінны клапаціцца і ганарыцца.

    

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.