На сялянскім падворку
Добра вядома, што першая мова, якую чуюць дзеці - гэта руская мова. Таму, вельмі важна своечасова і як мага раней далучаць дзяцей да мовы нашых продкаў. Родная мова павінна засвойвацца непрыкметна, для чаго ва ўстанове дашкольнай адукацыі выкарыстоўваюцца розныя формы работы з выхаванцамі і іх бацькамі
З гэтай нагоды для бацькоў групы №9 (выхавальнік - Таццяна Баляславаўна Вінцаловіч) было прапанавана тэатральнае выступленне "На сялянскім падворку". Абсталяваная пад сялянскі падворак зала (макеты хаткі, травы, кветак, лаўкі-седала), дзеці (вядучыя) у нацыянальных касцюмах, героі беларускіх вершаў (коцік, мышка, курачка, певень) усё гэта спрыяла стварэнню пэўнага эмацыянальнага настрою. Пад час выступлення маленькія "артысты" інсцэніравалі вершы беларускіх аўтараў, напісаных у форме дыялога.
А вясёлая беларуская полька нікога не пакінула абыякавым.
Правядзенне такіх святаў, асабліва ў Год малой Радзімы, вельмі важна, паколькі дапамагаюць спасцігаць мудрасць і майстэрства беларускага народа.